31 мая – Сусветны дзень без тытуню ва ўсіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі. Адна з распаўсюджаных шкодных звычак ў чалавека – гэта залежнасць ад курэння. Галоўная мэта гэтага дня – нагадаць пра тое, якую шкоду прыносіць курэнне, і дапамагчы адмовіцца ад шкоднай звычкі. У чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі з гэтай нагоды працуе інфармацыйна-прафілактычная пляцоўка «Эта коварная сигарета».
Для наведвальнікаў пляцоўкі бібліятэкары праводзяць агляды літаратуры па прафілактыцы тытунекурэння, нагадваюць пра негатыўнае ўздзеянне гэтай шкоднай звычкі на арганізм чалавека, а таксама прапануюць маладым людзям выказаць сваё меркаванне да праблемы курэння, кожны атрымаў прафілактычную ўлётку «Скажы не, тытунекурэнню!».