23 красавіка штогод адзначаецца Сусветны дзень кніг і аўтарскага права. З гэтай нагоды ў бібліятэцы прайшоў Дзень інфармаціі “Кніжныя правы”. У чытальнай зале і на абанеменце былі арганізаваны кніжныя выставы. Бібліятэкары знаёмілі чытачоў з гісторыяй і традыцыямі гэтага свята, інфармавалі аб нарматыўна-прававых актах аб аўтарскім праве, спецыяльнай літаратуры па гэтай галіне права. Кожны чытач меў магчымасць пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі.