/ 2 декабря, 2016

У бібліятэках ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» шмат увагі надаецца прафілактыцы шкодных звычак сярод дзяцей і падлеткаў. Гэта работа вядзецца сістэматычна і мэтанакіравана.

***


dscn4145 dscn4146 dscn4107У Кашалеўскай сельскай бібліятэцы
1 снежня прайшла пазнавальная гадзіна прысвечаная Сусветнаму дню прафілактыцы ВІЧ/СНІД  пад назвай “Пагутарым пра галоўнае”. У бібліятэку завіталі вучні 7-9 класаў.  Бібліятэкар расказала пра небяспечны вірус, пра шляхі перадачы, пра тое, як можна пазбегнуць заражэння. Прадоўжыла мерапрыемства электронная прэзентацыя  “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі”, якая садзейнічала фарміраванню бяспечных паводзін моладзі. Напрыканцы бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам віктарыну па тэме, якая дапамагла выявіць, наколькі школьнікі былі ўважлівы на мерапрыемстве. Да мерапрыемства была аформлены кніжная паліца “Кніга абвінавачвае”.

***

dscn0768

Выхаваўчая гадзіна “Я люблю цябе, жыццё”

Не абыйшлі ўвагай гэту тэму і ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы. Выхаваўчая гадзіна “Я люблю цябе, жыццё” сабрала падлеткаў 10-11 класаў. На мерапрыемстве прысутнічала педыятр Любчанскай бальніцы, якая расказала  пра СНІД і ВІЧ-інфекцыю.  Віктарына “Нашы веды пра ВІЧ/СНІД, якую правяла  бібліятэкар, паказала наколькі прысутныя засвоілі атрыманую інфармацыю.

***

Прэс-дайджэст “Веды супраць міimg_3799ражоў” быў арганізаваны ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Ён дазволіў звярнуць увагу на праблему СНІДу, данесці інфармацыю да чытачоў, матывіраваць да адказных паводзін і захавання здароўя.

 

***

sdc13515 Для старшакласнікаў СШ №4 у гарадскойsdc13885 бібліятэцы прайшла гадзіна трывогі «СНІД. Кошт адной памылкі» На сустрэчу была запрошаная урач-валеолаг Навагрудскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Жураўская Ніна Мікалаеўна. Праграма мерапрыемства ўключала інфармацыйныя і статыстычныя звесткі пра ВІЧ/СНІД, электронную прэзентацыю па азначанай тэме і выставу “Жизнь стоит того, чтобы жить”, каля якой бібліятэкар правяла гутарку “Каб чужы боль не стаў тваім”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий