Сёлета прыпадае 76-я гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёных с. Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц. Манахіні Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта былі расстраляны ў Батароўскім лесе каля Навагрудка 1 жніўня 1943 г. Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і прыгавораных да расстрэлу. Смяротнае пакаранне было заменена для арыштаваных на працы ў Германіі (затрыманыя былі вывезены 24 ліпеня, а некаторыя вызвалены). Усе вывезеныя перажылі вайну. Сёстры былі беатыфікаваны Папам Янам Паўлам ІІ 5 сакавіка 2000 г. на плошчы св. Пятра ў Рыме.
У чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі арганізавана інфармацыйная паліца, на якой прадстаўлены матэрыялы па гэтай тэме.