У Дзень маці Кашалеўская сельская бібліятэка запрасіла матуль і бабуль на свята. Гучалі словы падзякі, шчырыя віншаванні і цудоўныя вершы. Цікавасць выклікала выстава работ з прыродных матэрыялаў чытачкі бібліятэкі Верамейка Людмілы Мікалаеўны пад назвай “Цуды жывуць у прыродзе”. Прысутныя пачаставаліся духмянай гарбатай ў “Фітабары” і атрымалі ў падарунак восеньскія кветкі.