Да Дня беларускага пісьменства раённая бібліятэка падрыхтавала кніжныя выставы. На абанеменце прапануем пазнаёміцца з выставай “Адвечных кніг жывыя душы”. Развіццё пісьменства, гісторыя прылад пісьма, кнігі аб найбуйнейшых майстрах слова, выдатных асветніках беларускай зямлі, сучасная беларуская літаратура чакае на паліцах свайго чытача.
Дзіцячы аддзел рэкамендуе інтэрактыўную кніжную выставу “Мова продкаў нашых і нашчадкаў”, дзе акрамя знаёмства з маляўнічымі кнігамі і часопісамі, можна згуляць ў пазнавальны пазл “Ад літары да кнігі”. Дзеці з дапамогай бібліятэкараў і падказак складваюць словы клінапісным алфавітам.