23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды Навагрудская раённая бібліятэка зладзіла патрыёт-дзень “Свята доблесці, гонару і мужнасці”. Мужчыны, юнакі і хлопчыкі атрымлівалі віншаванні са святам і паштоўкі з пажаданнямі. Бібліятэкары расказалі наведвальнікам пра гісторыю свята, прадставілі выданні статутаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – гэта збор законаў вайсковай службы, пазнаёмілі з выданнямі аб подзвігах абаронцаў Айчыны ў розныя перыяды беларускай гісторыі, прадстаўленымі на кніжна-ілюстрацыйнай выставе, а таксама прапанавалі да чытання творы мастацкай літаратуры.
Лічыцца, што Дзень абаронцаў Айчыны быў заснаваны ў 1918 годзе як “Дзень нараджэння Чырвонай Арміі” у гонар перамогі над германскімі захопнікамі пад Нарвай і Псковам. У 1922 годзе гэты дзень стаў святам і атрымаў назву Дня Чырвонай Арміі. З 1946 года стаў называцца Днём Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога флоту. У 1998 годзе свята атрымала назву, якую мы выкарыстоўваем сёння – Дзень абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна ў гэты дзень адбываюцца шматлікія памятныя і ўрачыстыя мерапрыемствы, шанаванне тых, хто ў розныя гады абараняў нашу радзіму, і тых, хто нясе сваю службу сёння, а таксама тых, хто на працягу дзесяцігоддзяў даказваў сваю бязмежную адданасць Радзіме, вернасць Айчыне, храбрасць у баях, дысцыпліну і парадак пры нясенні службы.