/ 18 февраля, 2022

17 лютага бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі разам з загадчыкам Харосіцкага СДК у чарговы раз наведалі Нягневіцкі яслі-сад. Для дзяцей старэйшай групы у “беларускім кутку”, які створаны ў садку, правялі свята роднай мовы “Разам гуляем, па-беларуску размаўляем”. Бібліятэкар падрыхтавала  маляўнічую кніжную выставу “Родная мова”. Дзеці з ахвотай прынялі ўдзел у конкурсе  “Як гэта  называецца” (па-беларуску), адгадвалі загадкі, танцавалі беларускі народны танец “Грушка”, спявалі беларускія песні.  У групе дзеці з задавальненнем паслухалі  апавяданне Алены Белка “Самы смачны яблык”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий