/ 1 апреля, 2022

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначыўся святочным канцэртам у Цэнтры культуры і народнай творчасці. Бібліятэка прадставіла выставу-прэзентацыю «Літаратурная бязмежнасць», прысвечаную беларускім і расійскім сувязям у літаратурнай прасторы. Напрыклад, беларускі Навагрудак і расійскае Вялікае Болдзіна ў Ніжагародскай вобласці аб’ядналі два генія літаратуры – Адам Міцкевіч і Аляксандр Пушкін. Бібліятэкары расказалі аб іх творчым сяброўстве і сумесных бібліятэчных праектах нашых гарадоў-пабрацімаў. Выстава асвячала таксама пытанні супрацоўніцтва і добрасуседства ў вобласці эканамічнай інтэграцыі, культуры і турызма.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий