20 ліпеня адзначаецца Міжнародны дзень торта. Свята прысвечанае сяброўству і міру паміж людзьмі, краінамі, народамі і праходзіць пад дэвізам «Я прыйду да цябе з тортам», што, увогуле, лагічна – як, калі не тортам з гарбатай/кавай, адсвяткаваць мір і сяброўства? Кашалеўская сельская бібліятэка ў гэты дзень запрасіла ўсіх жадаючых на свята “У гасцях у торта”. Удзельнікі даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, пазнаёміліся з кнігамі і часопісамі, дзе прапануюцца рэцэпты смачных дэсертаў і нават паспрабавалі ўпрыгожыць торт. Завяршылася мерапрыемства салодкім сталом.