29 чэрвеня ў вёсцы Дубравіца прайшло свята вёскі “Живи, село моё родное”, удзельнікам якого стала і Уселюбская сельская бібліятэка. Наведвальнікам была прапанавана кніжная выстава “1000 парад для дачніка”. Работнікі Уселюбскага СДК падрыхтавалі вясёлае песеннае і гульнявое віншаванне, а бібліятэкар адказвала за інтэлектуальную частку светкавання і прапанавала пазнаёміцца з літаратурай пра прысядзібную гаспадарку і агародніцтва, лекавыя і кветкавыя расліны, пра перапрацоўку вырашчанага ўраджаю і дамашнія нарыхтоўкі. Усіх наведвальнікаў мерапрыемства бібліятэкар запрасіла ў бібліятэку, дзе яны змогуць знайсці яшчэ больш карыснай інфармацыі.