/ 10 октября, 2019

10 кастрычніка ў Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў культуры. Бібліятэка падрыхтавала для калег і гасцей урачыстасці літаратурную экспазіцыю  “Навагрудскія цікавосткі”.

Ганаровымі граматамі была адзначана праца намесніка дырэктара  Ірыны Вячаславаўны Старадымавай, загадчыцы Любчанскай ІГПБ Кокаш Галіны Фёдараўны, загадчыцы аддзела камплектавання і арганізацыі адзінага фонду Алены Валер’еўны Шыраевай, загадчыка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання Анатоля Іванавіча Бандзюкевіча.

Віншуем калег!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий