23 сакавіка ў Навагрудскую раённаю бібліятэку на вечар памяці “Хатынь. Святыня нацыянальнай памяці” завіталі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі.
Агляд-хроніка пазнаёміў з адной з самых трагічных старонак у гісторыі нашай радзімы. У гэтым годзе спаўнілася 80 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні, калі ў 1943-м вёску разам з мірнымі жыхарамі спалілі фашысцкія карнікі. Бібліятэкары прэзентавалі кніжную выставу з гісторыка-дакументальнай і мастацкай літаратурай, прысвечанай спаленай разам з жыхарамі беларускай вёсцы. Наведвальнікі здзейснілі віртуальнае знаёмства з мемарыяльным комплексам “Хатынь” – мемарыялам у памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.