12 снежня 2020 ў Вераб’евіцкай сельскай бібліятэцы адбылася дыскусія на тэму “Сямейнае чытанне: вечная каштоўнасць, або страчаная традыцыя”. На мерапремства завіталі цэлымі сем’ямі. Прысутныя разважалі над пытаннямі: чытаць модна ці не ў наш час? Таксама ўспаміналі тыя часы, калі сям’я збіралася вечарам і чыталі ўслых, абмяркоўвалі прачытанае. Дыскусія прайшла вельмі эмацыянальна. Чытачы старэйшага і сярэдняга ўзросту былі за тое, што чытаць, і чытанне ў прыватнасці, гэта традыцыя, якую трэба адраджаць. А моладзь была за чытанне электронных кніг. Але галоўнае ўсе прыйшлі да высновы – чытаць абавязкова трэба.