/ 25 июля, 2016

IMG_9614-610x38024 ліпеня ў гасцініцы г. Навагрудка адкрыўся тэматычны нумар, у якім у 1969 годдзе прыпыняліся У. Высоцкі і М. Уладзі. Супрацоўнік бібліятэкі правяла экскурсію па панарамнай экспазіцыі, засяродзіўшы ўвагу на асноўных тэмах яго паэзіі, адзначыўшы самыя значныя ролі ў кіно, драматычным тэатры. Не засталіся без увагі ўсе экспанаты: фотаматэрыялы, газетныя публікацыі, каляндар, музычныя запісы. Асобны экскурс быў прысвечаны тэме знаходжання Уладіміра Высоцкага і Марыны Уладзі на Навагрудчыне. Чалавек, акцёр, паэт, таленавітая асоба – такім ён прадстаўлены. Пры падрыхтоўцы экспазіцыі былі выкарыстаны матэрыялы з фонду бібліятэкі і асабістых калекцый жыхароў горада.

IMG_3414 IMG_3435 IMG_3452

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий