/ 14 октября, 2024

13 кастрычніка ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў  тэматычны вечар “Пра самую родную”, прымеркаваны да Дня маці. У час мерапрыемства гучалі самыя трапяткія, шчырыя, добрыя і ласкавыя словы пра жанчын, чыё жыццё прысвечана дзецям. Бібліятэкар зачытала выказванні беларускіх пісьменнікаў пра маці. Беўз Назар прачытаў верш Леаніда Пранчака “Мілая матуля”, Віталь Бурак чытаў вершы пра маму з кнігі  паэзіі Рыгора Барадуліна “Евангелле ад мамы”.  Напрыканцы мерапрыемства мамам была прапанавана “Восеньская” фотасесія, у якой яны актыўна прынялі ўдзел.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий