/ 15 июля, 2020

15 ліпеня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі (1900 – 1976), беларускага паэта і драматурга, празаіка, перакладчыка, крытыка.

Гэты дзень у раённай бібліятэцы будзе прысвечаны памяці беларускага аўтара і пройдзе пад назвай “Трагедыя паэта. Уладзімір Дубоўка”. На абанеменце кніжная экспазіцыя пазнаёміць з творамі Уладзіміра Мікалаевіча, публіцыстычнымі артыкуламі пра яго творчы і жыццёвы лёс.

Выкарыстоўваў псеўданімы: Ганна Аршыца, Уладзік Павадыр, Тупяец і інш. У 1920-я гады – адзін з вядучых беларускіх паэтаў. Працаваў у розных перыядычных выданнях. Пастаянна жыў у Маскве, але быў членам літаб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”. Не пазбегнуў рэпрэсій, неаднойчы арыштоўваўся на вялікія тэрміны, але канчаткова быў рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Выйшлі зборнікі вершаў паэта: “Строма” (1923), “Трысцё” (1025), “Палеская рапсодыя” (1961) і інш. Аўтар некалькіх кніжак для дзяцей, гэта вершаваныя казкі “Цудоўная знаходка” (1960), “Кветкі – сонцавы дзеткі” (1963), “Залатыя зярняты” (1975). У 1959 г. і ў 1965 г. выйшлі “Выбраныя творы” у 2-х тамах. Вядомы як перакладчык твораў У.Шэкспіра, В.Брусава, Ю.Яноніса, К.Каладзэ і інш.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий