17 верасня бібліятэкар Кашалеўскай сельскай бібліятэкі для вучняў мясцовай сад-базавай школы (1-2 класы) арганізавала завочнае падарожжа «Мая зямля, мая Радзіма, яе імя светлае – Беларусь». Рабяты з задавальненнем разглядалі кнігі па народнай творчасці і альбомы пра прыроду Беларусі. Потым адказвалі на пытанні бібліятэкара па тэме, адгадвалі загадкі. Напрыканцы разам прачыталі байкі Л.М. Талстога «Бацька і сыны», «Колькі людзей?», якія вельмі яскрава адлюстроўваюць сённяшнюю тэму.