Да Дня бібліятэк 12 верасня ў трэці раз у Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў турнір па бібліяінтуіцыі “Давайце жыць кніжна!”. Весела, інтэрактыўна і пазнавальна спаборнічалі і адкрывалі для сябе новыя грані кніжнай інтуіцыі навучэнцы першага курса Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі.
Юнакі і дзяўчаты падарожнічалі па літаратурным кантыненце і пазнаёміліся з лепшымі пісьменнікамі з 12 краін свету. Адгадвалі прадметы з “Кніжнага куфэрка таямніц”. У гульні “Загадкавая бібліятэка” юнакі і дзяўчаты адгадвалі бібліятэчныя і кнігавыдавецкія тэрміны. Апошняе заданне атрымалася самым складаным, удзельнікі максімальна задзейнічалі сваё шостае пачуццё. З завязанымі вачыма яны спрабавалі адгадаць колер кнігі. У адрас бібліятэкі гучалі добрыя пажаданні, першакурснікі рэкамендавалі цікавыя кнігі для чытання, і нават, частаваліся лімонамі за правільныя адказы.