/ 22 мая, 2023

“Разумны метал” —  такую назву мела трэцяя сустрэча асветніцкага праекта “Вялікія кнігі — Вялікія справы” у Навагрудскай раённай бібліятэцы.

Юнакі і дзяўчаты даведаліся аб гісторыі прадпрыемства і рабоце з металам на Навагрудскім заводзе металічных вырабаў, дзякуючы спецыялісту завода Пятровай Алене Іосіфаўне. Было цікава пабачыць прадукцыю завода і патрымаць асобныя вырабы ў руках. Героем дня сталі факелы, вырабленыя для міжнародных спартыўных гульняў, аб якіх распавёў намеснік галоўнага інжынера Усціменка Аляксей Віктаравіч.

Кветкай-асацыяцыяй  сустрэчы была абрана шыпшына, яе і намалявалі для «Букета міру».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий