21 красавіка інфармацыйна-краязнаўчы тур “Праз бібліятэку да дабра і свету” наведаў ДУА “Вараб’евіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа” і ДУА “Любчанская сярэдняя школа”. Была прадстаўлена праграма, прысвечаная Году культуры, дзе для вучняў і педагогаў экспанаваліся выставы і была прапанавана інтэрактыўная квэст-віктарына па культурных славутасцях Гродзеншчыны.
У ходзе адборачнага этапу раённага конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых” журы вызначыла фіналістаў.