/ 26 апреля, 2016

DSC0280920 красавіка інфармацыйна-краязнаўчы тур «Праз бібліятэку да дабра і свету» ладзіўся ў ДУА “Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Раённая бібліятэка прадставіла выставы да Году культуры, сярод  якіх фотавыстава “Пераўвасабленне ў літаратурных герояў”, выстава-інсталяцыя “Кніга сваімі рукамі”. Бібліяграфічны агляд “Літаратурны праменад” пазнаёміў з класічнай і сучаснай беларускай літаратурай, для падлеткаў была рэкамендавана серыя кніг “Пераходны ўзрост”. Свае таленты дэманстравалі ўдзельнікі чарговага адборачнага этапу раённага конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых”. Журы вызначыла лепшых, а кожны канкурсант атрымаў спецыяльны бібліятэчны бонус.

DSC02815 DSC02824 DSC02786

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий