14 жніўня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка сустракала мясцовую паэтку М.Ф. Кісцень. Марыя Фёдараўна чалавек шчыры, мае добрае пачуццё гумару, што дапамагае ёй у жыцці. Вершы і гумарэскі, тэмы для якіх даюць розныя жыццёвыя сітуацыі з жыцця суседзяў, шчырыя і адкрытыя, сумленныя і праўдзівыя, нясуць людзям свет з усімі колерамі і фарбамі, гукамі і пахамі. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Марыі Фёдараўны, паказала зборнік вершаў паэткі, які выпусцілі бібліятэкары, і які карыстаецца вялікім попытам у чытачоў. А затым наведвальнікі ўжывую пачулі паэтычны слог паэткі, якая пачытала сваі апошнія вершы.