/ 17 февраля, 2020

14 лютага ў Любчанскай гарпасялковай інтэграванай бібліятэцы адбылася цікавая сустрэча з мясцовай майстрыхай, цудоўным чалавекам і добрым суразмоўцам Кацярынай Іванаўнай Баравік. На творчай сустрэчы «Вышываю для душы»  прысутныя пазнаёміліся з выставай-хобі, на якой былі прадстаўлены яе вышытыя работы. Кацярына Іванаўна займаецца вышыўкай і вязаннем з дзяцінства. Сваю першую карціну «Зімовы пейзаж» вышыла крыжыкам, калі ёй было дзевяць гадоў. На сустрэчы не давялося сумаваць, госця цікава распавядала пра сябе, чытала вершы, расказвала гумарэскі. Выстава «Вышываю для душы» будзе працаваць у бібліятэцы цэлы месяц і яе могуць наведаць усе жадаючыя.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий