/ 23 мая, 2024

22 мая Навагрудская раённая бібліятэка стала месцам правядзення творчай сустрэчы з беларускай пісьменніцай, прадзюсарам арт-групы “Беларусы”, генеральным дырэктарам прадзюсарскага цэнтра “Залатыя галасы” Алесяй Кузняцовай. Госця прэзентавала наваградчанам свае кнігі, расказала пра свой шлях ад журналістыкі да першага рамана, які адразу заваяваў чытацкую любоў і папулярнасць і ў Беларусі, і ў Расіі, а электронная версія кнігі на платформе “Літрэс”.   

Навагрудчане пагутарылі з госцяй, задалі шматлікія пытанні і падзякавалі ёй за цікавую сустрэчу. Усе жадаючыя прыхільнікі літаратуры змаглі атрымаць аўтограф пісьменніцы і зрабіць фатаграфію на памяць.

Да таго, як Алеся Кузняцова заявіла аб сабе ў якасці пісьменніка, яна паспяхова рэалізоўвала сябе ў іншых сферах.

Скончыўшы журфак БДУ, працавала на тэлебачанні, стварала сюжэты для тэлепраграмы “Арсенал”. Выйшла замуж за маладога музыканта, студэнта кансерваторыі Валерыя Шмата. Два творчыя чалавекі, розныя сферы дзейнасці… Прыйшлося звольніцца з тэлебачання, каб дапамагаць мужу ў яго пачынаннях. Спачатку гэта быў канцэртны хор, якім ён кіраваў і дзе Алеся працавала адміністратарам.

А потым у сямейным тандэме нарадзілася ідэя стварыць эстрадны праект. Так з’явілася арт-група “Беларусы”, якой сёння кіруе заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, кампазітар Валерый Шмат. Алеся стала прадзюсарам гурта, а потым дырэктарам уласнага прадзюсарскага цэнтру “Залатыя галасы”.

Шлях у пісьменніцтва Алесі Кузняцовай пачынаўся як хобі. Першае апавяданне “»Мудры» патрапіў у лонг-ліст конкурсу «Кнігатэрапія». Усё пачалося з таго, што аднойчы падчас сустрэчы з выдаўцом з Расіі Марыяй Райдэр, яна прызналася, што піша апавяданні. Тая папрасіла што-небудзь даслаць. Рэцэнзія ад выдавецтва была камплементарнай. Марыя рэкамендавала даслаць апавяданне на конкурс. Далей гэты выдавец прачытаў раман беларускі «Когда трещит лёд», і электронная версія кнігі апынулася на платформе “Літрэс”.

Гэта гісторыя кранальнага кахання двух паспяховых людзей, якія ўсё жыццё былі ўпэўненыя, што абодва шчаслівыя. Але аказваецца, што яны адмовіліся ад уласнай мары… Кнігу сталі набываць, пасыпаліся водгукі ад чытачоў. Так твор увайшоў у дзясятку лепшых і стаў хітом продажаў. Літаратурныя крытыкі высока ацанілі творчасць беларускай пісьменніцы. Аб рамане даведаліся на радзіме. Затым здарыўся прарыў: званок з выдавецтва «Звязда», які зацікавіўся перспектыўным аўтарам. Так першая кніга набыла папяровае ўвасабленне, а далейшая праца – выразныя перспектывы.

Чытацкі попыт заахвоціў аўтара напісаць працяг рамана. Другая кніга называецца «Рускі пасадобль». Спадчынніца іспанка, маскоўскі бізнесмен, дэкарацыі дарагіх офісаў і дваранскіх сядзіб – усё гэта здаецца крыху казачна фантастычным… Аднак кожны вобраз складаецца з рысачак самых розных людзей, сустрэтых аўтарам на шляху: нейкая звычка, любімае слова, разыначка ў знешнасці. Як запэўнівае Алеся Кузняцова, у серыі будзе пяць кніг. Усе яны – з цікавым сюжэтам.

Таксама аўтар кніг расказала, што ёй паступілі прапановы па экранізацыі рамана. Магчыма, у хуткім часе мы ўбачым фільм паводле кнігі «Когда трещит лёд».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий