/ 8 сентября, 2021

7 верасня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча  з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Юрыем Аркадзьевічам Татарынавым, які прэзентаваў новае выданне ўпадабанага чытачамі рамана “Княгіня Мянжынская”.  Падчас сустрэчы з чытачамі Юрый Аркадзьевіч расказаў пра гісторыю напісання кнігі, пра прататыпаў галоўных герояў і іх  лёсы, пра захапляльныя падарожжы па Беларусі і Навагрудчыне, пра малавядомыя факты гістарычнага мінулага нашага краю, а таксама падзяліўся сваімі творчымі планамі. Цікавым момантам сустрэчы стала тэатралізаванае прывітанне ад галоўнай гераіні твора – княгіні Мянжынскай, а ў бібліятэчным “Рэтра-фотаатэлье” Юрый Аркадзьевіч і сам пераўвасобіўся ў аднаго са сваіх персанажаў. Напрыканцы сустрэчы аўтар пакінуў на сваіх кнігах для навагрудскіх чытачоў памятныя аўтографы з найлепшымі пажаданнямі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий