/ 22 июля, 2021

Добрай традыцыяй у Любчанскай інтаграванай гарпасялковай бібліятэцы стала праводзіць творчыя сустрэчы з мясцовымі майстрамі. І вось,  21 ліпеня, бібліятэка  запрасіла на  чарговую сустрэчу з  цудоўнай жанчынай і добрай душы чалавекам – Шайбак Нінай Анатольеўнай, вышывальшчыцай з вёскі Скрышава. У гэты дзень адбылася прэзентацыя выставы вышытых карцін майстрыхі “Добрых рук мастерство”. Ніна Анатольеўна вышывае крыжыкам. Яна расказала,  што стала вышываць калі пайшла на пенсію, першай яе карцінай была  “Ангел”. І вось за 15 год у яе багажы ўжо каля ста карцін – розныя па фармаце і змесце. Больш за ўсё любіць яна вышываць прыроду –  жывёл, розныя поры года, нямала карцін на рэлігійную тэму – цэрквы, саборы. Падчас сяброўскай сустрэчы, прысутныя задавалі шмат пытанняў, на якія Ніна Анатольеўна з задавальненнем адказвала. Вышывальшчыца падарыла бібліятэцы дзве свае работы.

Выстава будзе працаваць цэлы месяц і ўсе жадаючыя могуць пазнаёміцца з гэтай прыгажосцю.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий