25 сакавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы ў рамках тыдня праваслаўнай кнігі ладзілася мерапрыемства ў фармаце літаратурна-гістарычнага хранографа «Еўфрасіння Полацкая – нябесная заступніца Беларусі», прысвечаны 920-годдзю асветніцы і мецэнаткі, заснавальніцы жаночага і мужчынскага манастыроў, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве, першай жанчыне гэтага гістарычнага перыяду, кананізаванай у святыя.
У сустрэчы прыняў удзел клірык Свята-Мікольскага кафедральнага сабора іерэй Мікалай Лашчэўскі, які расказаў прысутным пра асобу Еўфрасінні Полацкай і яе ролю ў культурным і духоўным жыцці Беларусі.
Хранограф быў пабудаваны з улікам пэўных дат біяграфіі святой і дакументальных звестак аб Еўфрасінні Полацкай. Аповед пра яе жыццё быў дапоўнены відэаматэрыяламі.
Цікавымі былі і практычныя заняткі, даўшыя магчымасць паспаборнічаць у майстэрстве напісання літар і слоў, якімі яны выглядалі ў далёкім XII cтагоддзі. Славесны партрэт Ефрасінні дапамаглі дапоўніць радкі вершаў беларускіх паэтаў. Ужо не адно стагоддзе вобраз асветніцы прыцягвае ўвагу іканапісцаў, мастакоў, кампазітараў, літаратараў. Гэта адлюстроўвалася і ў аглядзе літаратуры з прыцягненнем кнігі – агіяграфічнага твора “Жыціе Ефрасінні Полацкай”, часопісных публікацый, ілюстраваных альбомаў. Праверыць веды дапамагла віктарына з падказкамі з кніжных крыніц.