У арт-кутку “Эфект” гарадской бібліятэкі 5 мая адбылося адкрыцце выставы работ з прыродных матэрыялаў «Прырода і фантазія». Аўтар – Дземідовіч Антон Станіслававіч.
Работы вельмі цікавыя і эксклюзіўныя. Шмат разнастайных вырабаў – букеты, пано, вазы, падсвечнікі, арыгінальныя рамачкі.
Аказваецца і баршчэўнік, аб якім пастаянна кажуць як аб шкоднай расліне, можа стаць добрым матэрыялам для творчасці.
Выстава будзе дзейнічаць да 10 чэрвеня.