3 лютага 2022 года ў Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Сцяпанавіч Каранік правёў сустрэчу з насельніцтвам і адказаў на хвалюючыя пытанні грамадзян. Галоўнай тэмай для абмеркавання стаў праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які выносіцца на Рэферэндум 27 лютага 2022 года. Навагрудская раённая бібліятэка падчас мерапрыемства прадставіла інтэрактыўную пляцоўку “Сімвалы Беларусі” з літаратурнай экспазіцыяй з лепшымі кнігамі пра гісторыка-культурную і духоўную спадчыну, прыродныя і інтэллектуальныя багацці, эканамічны і турыстычны патэнцыяй нашай краіны. Бібліятэкары ў вобразе гараджан прадставілі “Рэтра-фотаатэлье” і міні-музей “Страчаная спадчына”.