28 красавіка ў Навагрудскім Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў Дзень прафарыентацыі для вучняў выпускных класаў агульнаадукацыйных школ горада. Яны пазнаёміліся з прафесіямі работнікаў сферы культуры: музеяў, клубных устаноў, бібліятэк.
ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» падрыхтавала прэзентацыю бібліятэчнай прафесіі, прысутныя даведаліся пра інфармацыйныя паслугі, электронныя рэсурсы і віртуальныя магчымасці бібліятэк, пра тонкасці прафесіі, якім павінен быць сучасны бібліятэкар. Што патрэбна ведаць, каб аддаць перавагу ў бок прафесіі бібліятэкара сярод іншых прафесій. Будучыя выпускнікі атрымалі інфармацыю, у якіх установах адукацыі рыхтуюць бібліятэкараў-бібліёграфаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, аб умовах прыёму і конкурсу, пазнаёміліся з перспектывамі запатрабаванасці, новымі накірункамі, кваліфікацыямі спецыялістаў бібліятэчнай справы, падрыхтоўку якіх пачне Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў:
-Бібліятэкар-бібліёграф. Аналітык
— Бібліятэкар-бібліёграф. Спецыяліст па цыфравізацыі.
Запрашаем у прафесію бібліятэкара!