11 жніўня ў аграгарадку Уселюб прайшло традыцыйнае смачнае свята «Медовый вальс», у якім прыняла ўдзел і Уселюбская сельская бібліятэка. На пляцоўцы каля Дома культуры, дзе праходзіла свята, бібліятэка арганізавала інтэрактыўную пляцоўку «У гасцях у пчолкі». Бібліятэкар, у вобразе Медуніцы, віншавала гасцей свята і загадвала не складаныя, але цікавыя пытанні пра пчол, адказы на якія мы ўсе ведаем са старонак любімых і папулярных кніг. За правільныя адказы актыўныя ўдзельнікі атрымлівалі салодкія бонусы. З моладдзю была праведзена квэст-гульня «У гасцях у пчолкі», у якой бібліятэкару дапамагалі скамарохі. І хоць заданні не адрозніваліся складанасцю, але на нейкі момант прымушалі задумацца. Свята прайшло шумна і весела.