11 кастрычніка ЛіТэатр “Церамок” завітаў у госці да выхаванцаў дзіцячага садка № 4. Дзеткі з задавальненнем гулялі ў літаратурную гульню-віктарыну “У гасцях у казкі”, за правільные адказы атрымлівалі прыгожыя наклейкі з казачнымі героямі. Бібліятэкары пазнаёмілі з кніжнымі казачнымі героямі і кнігамі пра іх. Пастаноўка казкі “Каза-манюка” спадабалася дзецям і іх выхавацелям.
Бібліятэкары стварылі добры настрой, падаравалі прыемныя ўражанні, запрасілі дзяцей і іх бацькоў у бібліятэку.