/ 1 апреля, 2022

1 красавіка Харосіцкая сельская бібліятэка, у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, для дзяцей з аздараўленчага лагера “Колокольчики добра”, якія працуе пры Нягневіцкай сярэдняй школе, правяла Дзень бібліятэкі. Бібліятэкар правяла экскурсію па бібліятэцы, расказала пра прафесію бібліятэкара, дзе яе можна атрымаць і што ўваходзіць у абавязкі бібліятэкара. Дзеці даведаліся пра гісторыю Харосіцкай бібліятэкі, яе фонд і паслугі, пазнаёміліся з выставамі, якія аформлены ў бібліятэцы. Дзеці з цікавасцю паслухалі бібліяграфічны агляд новай дзіцячай літаратуры і прынялі ўдзел у гульнёва-пазнавальным конкурсе “Казачны дзень”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий