18 ліпеня, у спякотны дзянёк Харосіцкая сельская бібліятэка запрасіла чытачоў на свежае паветра ў кінакнігападарожжа “На экране фільм, а ў нас кніга”. Зараз кіно можна паглядзець па тэлевізары, у кінатэатры і ў Інтэрнэце на любой мабільнай прыладзе. Удзельнікам мерапрыемства было цікава даведацца, што многія любімыя фільмы знятыя па кнігах, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі. Яны дзяліліся ўражаннямі ад раней прачытаных кніг і параўновалі іх з фільмамі. Бібліятэкар прапанавала агляд кніг, якія заахвоцілі чытачоў прачытаць іх.