Кміцянская сельская бібліятэка-клуб працягвае практыку правядзення пасяджэнняў клуба аматараў кветкаводства і агародніцтва, непасрэдна на прысядзібных участках яго ўдзельнікаў. Так тэмай чарговай сустрэчы, якая адбылася 21 ліпеня, былі флоксы. Гаворка ішла пра розныя гатункі і колеры гэтых кветак, дзяліліся сакрэтамі як іх вырошчваць і даглядаць, чым апырскваць і калі перасаджваць, каб яны радавалі сваёй прыгажосцю ўсё наваколле.