8 мая бібліятэчным пунктам Навагрудскай раённай бібліятэкі ў сярэдняй школе №7 для вучняў 4“Б” класа была праведзена тэст-віктарына “У кніжнай памяці – імгненні вайны”, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучні прадэманстравалі выдатныя веды. Некаторыя з іх расказалі пра сваіх прадзедаў, удзельнікаў вайны, прачыталі вершы ваенных гадоў. Дзеці разважалі пра мір і вайну, падзяліліся сваімі ўражаннямі пра паездку ў Брэсцкую крэпасць.