/ 30 августа, 2021

Цікавае і арыгінальнае свята прайшло 29 жніўня ў Ладзеніцкім Доме культуры, і называлася яно “На птушыным падвор’і”. Мясцовая бібліятэка арганізавала там сваю бібліятэчную інтэрактыўную пляцоўку “На птичьем дворе”. У аснову была пакладзена аднайменная кніжная выстава, з яе дарослыя ўдзельнікі свята чэрпалі інфармацыю пра развядзенне і догляд хатніх птушак, а юныя госці бібліятэчнай пляцоўкі разглядалі і чыталі казкі, апавяданні і  вершы, у якіх апавядаецца пра хатніх птушак. Акрамя таго, дзецям было прапанавана сабраць пазлы, паўдзельнічаць у конкурсах, віктарыне.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий