23 кастрычніка ў Навагрудскую бібліятэку сямейнага чытання завіталі маленькія чытачы з дзіцячага садка №6. І чакала іх тут цікавае літаратурнае этна-падарожжа «Повязь часоў». Сустракала гасцей духмяным хлебам-соллю гаспадыня бібліятэкі, а кот-баюн у саламяным капялюшы адразу ж пачаў забаўляць дзяцей загадкамі. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі праслухалі расповед пра жыццё-быццё нашых продкаў, пазнаёміліся з прыладамі быту і традыцыямі беларускага народа. А затым з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсах і заданнях: малявалі фартушкі, гулялі ў фанты, уважліва слухалі цікавыя казкі.