27 кастрычніка ў Навагрудскай гарадской спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку з групай пастаяльцаў ДУСА “Навагрудскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” прайшла гутарка “Чалавек з белым кіем”, падчас якой прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй белага кія, рэльефна-кропкавай сістэмай Луі Брайля для сляпых людзей. Бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры, надрукаванай шрыфтам Брайля, і прапанавала пазнаёміцца з магчымасцю чытання кніг з дапамогай спецыяльнага абсталявання для сляпых і для людзей са слабым зрокам. Наступная тэма яе выступлення – міласэрнасць і важнасць аказання дапамогі інвалідам, у прыватнасці, людзям без зроку.