9 снежня ў Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыда ў Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, сярод якіх даўнія чытачы нашай бібліятэкі. У міні-музеі міні-макетаў “Страчаная спадчына” іх чакаў аповед пра Навагрудак і яго гараджан пачатку XX стагоддзя. Асаблівая ўвага была звернутая на чалавечыя страты і аб’екты, якія былі знішчаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны і падчас акупацыі. Гэтая тэма была працягнутая ў чытальнай зале аглядам літаратуры “Трагедыя народа без права на забыццё”. У аглядзе былі прадстаўлены кнігі, публіцыстычныя артыкулы, творы мастацкай літаратуры, якія раскрываюць трагічныя падзеі, звязаныя са знішчэннем беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Уразіла нашых гасцей і творчая выстава малюнкаў “У прасторы і часе” мастака-аматара Уладзіміра Іванавіча Качурка, сярод работ якога сустракаецца яго родны Навагрудак.