У Міжнародны дзень дарэння кніг Уселюбская сельская бібліятэка атрымала ад настаўнікаў і вучняў Уселюбскай сярэдняй школы новыя кнігі. Прыгожыя маляўнічыя дзіцячыя кнігі ад вучняў і класнага кіраўніка 2 класа будуць карыстацца попытам як у іх равеснікаў, так і ў тых, хто толькі вучыцца чытаць. Настаўнікі школы падарылі бібліятэцы слоўнікі і дапаможнікі па літаратуры, якія былі прыняты з удзячнасцю. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дунай В.В. пры дарэнні падкрэсліла, што такія акцыі і мерапрыемствы патрэбныя сучаснаму маладому пакаленню і аб’ядноўваюць школу і бібліятэку.