У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы, прамеркаваныя да Дня маці.
Святочная праграма “Мамачка мая” прайшла ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы. Напрацягу мерапрыемства гучалі песні, вершы пра маці. Удзельнікі свята з задавальненнем адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях. Напрыканцы мерапрыемста бібліятэкар расказала прысутным казку “Сэрца маці” і прапанавала дзецям напісаць на маленькіх сэрцайках усе скарбы матулінага сэрца.
У Валеўскай сельскай бібліятэцы свята, прысвечанае Дню маці, пачалося са слоў “Мая мама – лепшая на свеце”. За цёплай гутаркай і чаяваннем дзеці расказвалі пра сваіх матуль, дзе яны працуюць, чым захапляюцца і як яны, дзеці, дапамагаюць ім. Далей дзеці рыхтавалі прыгожыя букеты, якія ўручылі матулям.
На вечарыне “Люблю цябе, мама” у Вераб’евіцкай сельскай бібліятэцы гучалі песні і вершы, урыўкі з твораў, прысвечаных самаму блізкаму і дарагому чалавеку ў свеце – матулі. Кожная мамачка, бабуля атрымала кветкі і віншаванні ад сваіх дзетак і ўнукаў.
Падчас бібліятэчных пасядзелак ”Матуля, мілая матуля” у Пятрэвіцкай сельскай бібліятэцы дзеці рыхтавалі падарункі з прыроднага матэрыялу, віншавальныя паштоўкі і распавядалі пра сваіх матуль.