Традыцыйнае свята «Мы за працу гаворым Вам дзякуй!», прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, прайшло 17 лістапада ў Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Атмасфера свята сустракала ўдзельнікаў урачыстасці ўжо ў фае Цэнтра культуры, дзе сваю выставу “У скарбонку гаспадарам” прадставіла таксама і Навагрудская раённая бібліятэка. Выстава з лялькамі-абярэгамі стала часткай экспазіцыі, якая папоўнілася новымі славянскімі абрадавымі лялькамі – сімваламі дастатку і багацця ў хаце.