/ 30 августа, 2021

Святам “Хвала рукам, што пахнуць хлебам”, 28 жніўня ў СВК “Нягневічы”  адзначылі заканчэнне ўборкі ўраджаю.  Брольніцкая сельская бібліятэка на свяце сустракала працаўнікоў вёскі кніжнай выставай “У скарбонку гаспадарам”. На выставе экспанавалася літаратура на розныя тэмы, якія могуць зацікавіць сельскага гаспадара. Пра наша асноўнае багацце – хлеб, парады па вырошчванні садавіны і агародніны,  аматарам розных кветкавых культур. Выставу ўпрыгожвалі вышываныя рушнікі, прадастаўленыя чытачамі бібліятэкі, вышытыя бібліятэкарам  іконы і карціны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий