/ 19 августа, 2021

Дзеці – наша будучыня, і клопат аб іх бяспецы гэта задача дарослых. Дзяцей патрэбна навучыць правілам бяспечнай жыццядзейнасці. Гэтай тэме і быў прымеркаваны ўрок бяспекі “Бяспечныя канікулы”, які прайшоў у Харосіцкай сельскай бібліятэцы 15 жніўня. Бібліятэкар яшчэ раз нагадала  правілы дарожнага руху пры катанні на веласіпедзе, расказала дзе можна катацца на роліках, самакаце і скейце. Удзельнікі разам абмяркоўвалі розныя надзвычайныя сітуацыі і як патрэбна сябе пры іх паводзіць. На выставе “Лето классное безопасное” былі змешчаны артыкулы з часопіса “Юный спасатель”, у якіх даюцца слушныя парады як паводзіць сябе, калі ты застаўся дома адзін, што зрабіць калі параніўся, папярэджваецца, што таблеткі і вітаміны не з’яўляюцца цукеркамі і іншае

.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий