24 верасня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы да Адзінага дня бяспекі прайшоў урок бяспекі “Каб не здарылася бяды”. Бібліятэкар падрабязна расказала дзецям, якая бяда можа здарыцца, калі малыя дзеці возьмуць у рукі запалкі, нагадала, што рабіць у выпадку ўзнікнення пажару, якія рэчы і прадметы чым можна тушыць. Пазнаёміла дзяцей са сродкамі пажаратушэння, расказала, як правільна карыстацца вогнетушыцелем. Асабліва зацікавілі прысутных загадкі на супрацьпажарную тэму, якія яны паспяхова разгадалі.