/ 14 марта, 2021

У Харосіцкай сельскай бібліятэцы сумесна з Харосіцкім СДК 14 сакавіка прайшоў урок духоўнасці “Жывое слова мудрасці духоўнай”, прысвечы Дню праваслаўнай кнігі.  Загадчык СДК расказала пра гісторыю ўзнікнення свята. Прысутныя даведалісь, калі  пачалі друкаваць праваслаўныя кнігі, як было цяжка напісаць цэлую кніжку ад рукі, таму ў старажытнасці кнігі лічылісь вялікай каштоўнасцю. Бібліятэкар зрабіла агляд праваслаўных кніг, якія ёсць ў фондзе бібліятэкі. Гэта кнігі аб жыцці і вучэнні Хрыста, аб гісторыі праваславія, праваслаўных святах, аб культавых абрадах праваслаўнай царквы. Звярнула ўвагу на тое, што праваслаўныя кнігі не заўсёды былі ў фондах бібліятэк. Быў час у нашай гісторыі калі зачыняліся, разбураліся храмы і праваслаўныя кнігі немагчыма было пачытаць.  Праваслаўныя кнігі – вялікі дар чалавеку. Ад таго, якія кнігі мы чытаем, залежыць тое, якімі будуць нашы ідэалы, а значыць і наша будучыня.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий