/ 23 февраля, 2024

Да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі для вучняў кадэцкага класа сярэдняй школе №7 правялі ўрок мужнасці “Воін – абаронца сваёй краіны”. Для кадэцкіх класаў 23 лютага з’яўляецца асаблівым святам, таму бібліятэкары падрыхтавалі цікавую літаратурную праграму з віншаваннямі і інтэрактыўнымі заданнямі. Бібліятэкары таксама расказвалі пра гісторыю і значэнне Дня абаронцаў Айчыны. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гулялі ў эрудыт-віктарыну “Ваенная азбука” на веданне ваеннай справы,  адкрывалі для сябе цікавыя звесткі пра ваенную справу праз рэбусы і загадкі, выконвалі заданне на шыфраванне.  

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий