22 лютага бібліятэкары бібліятэчнага пукта Навагрудскай раённай бібліятэкі правялі ўрок мужнасці “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць” для вучняў 6-га кадэцкага класа школы №7.
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення свята, бібліятэкар павіншавала будучых абаронцаў Радзімы са святам, падзялілася цікавымі выпадкамі з уласнай службы ў арміі.
Удзельнікам былі прапанаваны некалькі конкурсаў: “Хто дзе служыць”, “Адгадай загадку”, “Воінскія званні па ранжыру“ і іншыя. Дзве каманды кадзетаў актыўна і інтэлектуальна спаборнічалі паміж сабою, а перамагло ў выніку сяброўства.
Падчас урока вучні паказалі добрыя веды, праявілі творчыя здольнасці, эрудыцыю і кемлівасць.
Сустрэча закончылася размовай пра важнасць службы ў арміі, пра значэнне арміі ў абароне Радзімы. Пагаварылі і аб тым, якімі хацелі бы дзяўчынкі бачыць хлопчыкаў, якія вучацца разам з імі.